Чыноўнік таксама прызнаў моцную залежнасць галіны ад замежных тэхналогій у частцы мікраэлектронікі і праграмнага забеспячэння. Што тычыцца фізічнага абсталявання для геолагаразведкі, то кіраўнік Раснетраў расказаў пра наяўнасць «вельмі добрых айчынных аналагаў». Аднак для іх таксама выкарыстоўвалася замежная мікраэлектроніка і кампанентная база, якую Расія страціла праз санкцыі.
Аналагі неабходнага геолагаразведачнага абсталявання краіна атрымае толькі праз 1—1,5 года. Пры гэтым у арктычных рэгіёнах да выкарыстання расійскай тэхнікі «многія пакуль ставяцца з асцярогай», бо «не заўсёды дацягвае якасць і сэрвіснае абслугоўванне», а гэта пагражае аварыямі, дадаў Пятроў.





