Сёння ў Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча кіраўнікоў прыватных школ, якія не прайшлі сертыфікацыю, з кіраўніком Цэнтральнага раёна сталіцы і з намеснікам міністра адукацыі. На гэтай сустрэчы кіраўнікі гэтых школ зрабілі справаздачу аб ліквідацыі выяўленых раней недахопаў. Пра гэта Беларускаму расследвальніцкаму цэнтру паведамілі некалькі крыніц, якія прысутнічалі на сустрэчы.

Крыніцы таксама паведамілі, што са школ, якія часова спынілі працу, назіраецца адток вучняў. Дзеці вымушаныя пераходзіць у іншыя школы, у тым ліку ў Мінскую міжнародную гімназію (ММГ), заснаваную Ірынай Абельскай.

У самой гімназіі сказалі, што «яны не сутыкаліся» з цяжкасцямі пры атрыманні сертыфікатаў. Наадварот, па словах адміністрацыі, назіраецца прыток з тых школ, якія не адкрыліся. Пры гэтым яшчэ ў жніўні ММГ абвяшчала дадатковы прыём дзяцей з-за недабору.

Знайсці інфармацыю аб тым, што сертыфікат ММГ падпісаны, немагчыма, бо школы няма ў спісах прыватных навучальных устаноў Мінска.

У пачатку новага навучальнага года толькі 6 прыватных школ з 20, размешчаных на тэрыторыі Мінска, атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да навучальнага года. Астатнія 14 былі вымушаныя ліквідаваць выяўленыя міжведамаснай камісіяй недахопы і да гэтага часу так і не адкрылі свае дзверы для школьнікаў. А сённяшняя сустрэча ў Мінгарвыканкаме так і не дала адказу, ці дазволяць гэтым школам працаваць пасля ліквідацыі недахопаў.

Чытайце таксама:

Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
умка / Адказаць
14.09.2022
гімназія абельскай?

чему может научить госпожа абельская?
0
хх / Адказаць
14.09.2022
умка, известно чему - добиваться известным местом положения в вертикали...
0
тому / Адказаць
14.09.2022
умка, как поступать в вузы без экзаменов 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру