Таксама Дзяніса Івашына аштрафавалі на 150 базавых велічыняў (4800 рублёў). Акрамя гэтага, ён мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя пацярпелыя — невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Агулам 22 800 беларускіх рублёў ці больш за 9 000 даляраў мусіць выплаціць палітзняволены журналіст, асуджаны сёння да 13 гадоў і 1 месяца калоніі.

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо паўтара года з 12 сакавіка 2021 года. Спачатку яго абвінавачвалі паводле артыкула 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), а пазней было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК (Дзяржаўная здрада). 

Суд над ім пачаўся 15 жніўня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Омін / Адказаць
14.09.2022
Ну і ў чым здрада?
0
даведка / Адказаць
14.09.2022
До чего принципиальный судья оказался, что даже одного лишнего месяца не пожалел для хорошего человека.
0
igla / Адказаць
14.09.2022
даведка,ведаем мы гэтага так званага судзьдзю. паслужны спіс вельмі доўгі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру