Сяргей Сагановіч

Як стала вядома «Нашай Ніве», муж Анастасіі, Сяргей Сагановіч — афіцэр Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. 

Ён — начальнік атрада ў СІЗА №1 (Валадарка). 

З восені 2020-га ён праходзіць пацярпелым па справе аб разгалошванні звестак аб ім у адным з тэлеграм-каналаў. 

Выдадзены былі яго імя, дата нараджэння, месца жыхарства, нумар тэлефона, род заняткаў і гэтак далей.

Ці звязана затрыманне ягонай жонкі з яго крымінальнай справай, дакладна пакуль невядома, але гэта можа выглядаць як нагода. 

Чытайце таксама: Затрымалі адвакатаў Сагановіч і Макарава. Апошні абараняў палітвязня па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Афіцыйныя рэсурсы МУС паведамляюць, што Сагановіч і яе калега Міхась Макараў (сын знакамітай выкладчыцы юрфака БДУ, загадчыцы кафедры экалагічнага і аграрнага права Тамары Макаравай) нібыта перадалі «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам персанальныя звесткі супрацоўнікаў ГУБАЗіК, Следчага камітэта, пракуратуры і суддзяў, якія разглядалі крымінальную справу «Рэвалюцыйнага дзеяння» (артыкул 407 КК).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
14.09.2022
История ещё помнит, когда один брат был за красных, другой брат за белых, а теперь муж за красных, жена сидит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру