Лаўра Мэрсіні-Хоўтан нарадзілася ў Албаніі, краіне, якая заставалася ізаляванай камуністычнай дыктатурай да 1991 года. Пад уплывам свайго бацькі-матэматыка, яна вельмі зацікавілася фізікай і ўжо ў 1994 годзе атрымала стыпендыю для вучобы ў ЗША. Яе першая кніга, «Before the Big Bang» («Перад Вялікім выбухам») расказвае аб зробленай працы над вывучэннем паходжання нашага сусвету і даказвае, што мы толькі адзін з сусветаў у значна большым мультысусвеце. Цяпер жа Мэрсіні-Хоўтан працуе прафесарам тэарэтычнай фізікі і касмалогіі ва Універсытэце Паўночнай Кароліны.

Пра ўплыў жыцця ў таталітарным грамадстве на мысленне

Мне здаецца, што гэта падштурхнула да большай любові да свабоды і да ведаў — калі табе забараняюць даведвацца аб тым, што адбываецца за мяжой, гэта распальвае цікаўнасць. Больш за тое, з-за суровых рэаліяў жыцця ў тагачаснай Албаніі, у нас не было шмат якіх магчымасцяў, каб вабіць свой час, а таму ў людзей было больш прагі да ведаў у параўнанні з тым, як яно зараз на Захадзе. Больш за тое, было жаданне знайсці адказы на пытанні ў абыход пануючай філасофіі ў тагачаснай навуковай вобласці. 

Пра вывучэнне тэарэтычнай фізікі і касмалогіі

У касмалогіі ёсць усе тыя пытанні, што мяне найбольш хвалявалі, калі я была дзіцём: адкуль з’явіўся Сусвет, што было да яго існавання? Што датычыцца працы ў тэарэтычнай, а не ў эксперыментальнай, фізіцы, то магу сказаць, што я не вельмі практычная асоба — калі мне даць працу ў лабараторыі, то ёсць рызыка, што ўсё скончыцца выпадковым пажарам. 

Пачатак гэтага стагоддзя быў добрым часам для ўвахода ў галіну касмалогіі

Быў зроблены моцны прагрэс у навуковых ведах і ўпершыню стала магчымым падымаць тыя вялікія пытанні, якія мяне захаплялі, калі я была малая. Два важных адкрыцця падштурхнулі маю цікаўнасць. У 1998 годзе група астраномаў, што вывучаюць звышновыя зоркі, заўважыла, што ў Сусвеце існуе чорная энергія, і што гэта, насамрэч, пануючы ў ёй кампанент — і што гэта той тып энергіі, які існаваў у час Вялікага выбуху.

Другі аспект ужо звязаны з прарывам у тэорыі струн. Тэорыя струн распрацоўвалася, здзяйсняючы даўнюю мару Эйнштэйна аб адзінай універсальнай тэорыі, якая б цалкам тлумачыла Сусвет. У 2004 гаду тэорыя струн узбагацілася знаходжаннем шматлікіх энергій, здольных стварыць Сусвет накшталт нашага.

Ці існуюць іншыя сусветы?

Так. У нейкім сэнсе, гэта самы натуральны працяг ідэі Каперніка, бо некалі мы думалі, што Зямля гэта цэнтр Сусвету, і што пасля ідзе Сонечная сістэма і наша галактыка, але цяпер мы высветлілі, што нават наш Сусвет гэта ўсяго маленькая дробка ў пылу пасярод значна большага, заблытанага і прыгожага космасу.

label.reaction.like
43
label.reaction.facepalm
2
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
За дакладнасьць / Адказаць
14.09.2022
Не. Усё ня так.
3
"разрушительница цепей" / Адказаць
14.09.2022
"некоторые люди думают, что небо синее, потому что мы живём в глазу синеглазого гиганта"
1
Всего за тонну / Адказаць
14.09.2022
"разрушительница цепей", в "голубом глазу"?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру