— Вы гулялі і ў эпоху Варашылава, і ў эпоху Крука. А іх можна параўноўваць — гэтых двух вядучых?

— Не, вядома.

— Чаму?

— Варашылаў стварыў гэтую гульню. Крук — падтрымлівае гульню Варашылава. Варашылаў увесь час знаходзіў новыя цікавыя хады, і яны надавалі гульні, скажам так, напружанасці. А не напружання.

Уладзімір Варашылаў. Фота: chto_gde_kogda / Instagram

Варашылаў быў несправядлівы, у такім строгім юрыдычным сэнсе, і мы спакойна да гэтага ставіліся. У нас хадзіла такая фраза, што «Што? Дзе? Калі?» — гэта гульня з элементамі справядлівасці. Але гэта не насіла нейкага гнятлівага характару, ён не прыніжаў нас, не падманваў нас — ён падвяргаў нас выпрабаванням, і сам жа радаваўся, калі мы гэтыя выпрабаванні пераадольвалі. Звычайна гэта было нейкае дасягненне, нейкі яркі эпізод, яркі прарыў. Таму мы ўсё гэта прымалі.

Варашылаў быў цікавы чалавек. Я памятаю, калі я ўпершыню пачуў яго, я быў уражаны.

У 1989 годзе мы выйгралі тэлефонны чэмпіянат Савецкага Саюза (было больш за 100 каманд з усіх канцоў), гулялі па тэлефоне — бралі трубку, задавалі пытанні, праз хвіліну давалі адказ.

Гэта было ўсяго два гады, калі па выніках такіх турніраў адбіралі каманды на тэлебачанне — не тых, хто спадабаецца тэлегрупе, а тых, хто аб'ектыўна выйграе. Нас бы інакш ніхто не ўзяў, мы былі досыць узроставыя і зусім не телегенічныя.

Вось першая сустрэча з Варашылавым мяне проста ўразіла. Ён сказаў: «Хачу сказаць вам нешта вельмі важнае. Калі вы думаеце, што вы прыехалі сюды, каб ззяць, выйграваць і даваць правільныя адказы, быць аб'ектамі захаплення і апладысментаў, радаваць вашых састарэлых сваякоў па тэлевізары, атрымліваць прызы — забудзьцеся пра гэта, нічога падобнага. Больш за тое, калі вы думаеце, што прыехалі, каб даваць няправільныя адказы, выглядаць смешнымі і жаласнымі, прыніжацца, плакаць, хвалявацца і быць усеагульным пасмешышчам, гэта таксама лухта сабачая. Мне гэтага не трэба, і нікому не трэба. Мне трэба, каб было цікава. Я буду кіравацца толькі гэтым. Як бы вам сказаць, працягнуў ён, я, напрыклад, нікому з вас смерці не жадаю, але калі хто-небудзь з вас проста падчас гульні памрэ ад інфаркту, я не спыню здымкі ні на адну хвіліну».

Гэта была першая, па-мойму, такая чыста амерыканская гульня, якая робіцца на костках яе ўдзельнікаў.

— А вось гэтая несправядлівасць, гэтыя спрэчкі, крыкі, драмы, якія часта разгортваліся ў эфіры, гэта ўсё для кадра? За кадрам усё было міла і добра, вы размаўлялі, сябравалі?

— За кадрам было далёка не так цікава. Многія размаўлялі, сябравалі, некаторыя варагавалі — звычайныя адносіны ў тусоўцы, ды яшчэ і ў тусоўцы спорту найвышэйшых дасягненняў. Было ўсё — і сяброўства, і сімпатыя, і элементарная ветлівасць, і зайздрасць, і нянавісць, і дробныя паскудствы — усё было. Гэта звычайнае. Усюды так. Якімсьці ненармальна жудасным месцам, грамадою павукоў у слоіку тусоўка не была. Чалавечыя адносіны былі, у цэлым, нармальныя. У мяне, які пайшоў з гульні, яны захаваліся з многімі да гэтага часу.

— Каго вы лічыце самым разумным чалавекам, з якім вы сядзелі за сталом у «Што? Дзе? Калі?»

— Я не люблю такіх пытанняў. Адразу я пры гэтым ператвараюся ў ідыёта падпалкоўніка з анекдота, якому нельга дарыць на дзень нараджэння кнігу, таму што адна кніга ў яго ўжо ёсць. Калі ў мяне пытаюцца, які ваш любімы верш, ваша любімая страва, ваша любімая песня, я проста губляюся — адна?

Ну, не ведаю, бліскучыя гульцы са мной за сталом сядзелі. Скажам, Фёдар Мікітавіч Дзвіняцін — цалкам бліскучы гулец, вельмі натуральны, які зусім, дарэчы, не надае залішне шкоднага значэння спартыўнаму складніку гульні. Гулец, які гуляе супраць пытанняў, а не супраць іншай каманды. Чалавек надзвычай інтэлігентны, і ўвогуле, гуляць з Дзвіняціным заўсёды было задавальненнем.

— Ён таксама даволі даўно пайшоў з клуба?

— Так. Гэта ўсё ж такі гульня на знос, часам стамляешся і займаешся чымсьці іншым. Разумееце, у клубе, у асноўным — людзі, якія адбыліся не толькі ў гульні. Той жа [Максім] Паташоў вядзе трэнінгі і піша кнігі, той жа Дзвіняцін — досыць буйны філолаг. Людзі і так рэалізаваліся, ім ёсць чым займацца. А што тычыцца майго стаўлення да гульцоў, антыпатыі таксама былі, але я зусім не жадаю пра іх казаць. Навошта рабіць рэкламу чалавеку, які мне непрыемны?

— «Што? Дзе? Калі?», на ваш погляд, палітызавалі за апошнія гады?

— Я ж кажу, я яго не гляджу ўжо 15 гадоў. Ускосныя звесткі даходзяць, напрыклад, што гульня вярнулася ў стан да 1989 года і праходзіць у запісе. Ну гэта такі вялікі страх, я баюся, не толькі гульні гэта тычыцца ў Расіі.

— Ілля Новікаў быў «папрошаны» з клуба, Раўшан Аскераў цяпер знаходзіцца ў крымінальным вышуку наогул… Там, праўда, не вельмі звязана з перадачай, але тым не менш.

— Гэта не звязана з перадачай, але факт застаецца фактам. Ну, Раўшан, скажам так, быў чалавекам, мякка кажучы, эмацыйным. Часам гэтыя эмоцыі прыводзілі да таго, што звычайна я даваў яму па шыі левай рукой, а наш капітан Таня Тарасава — правай (ён так сядзеў у нашай камандзе за сталом). Толькі так атрымлівалася яго неяк утрымліваць ад зусім небяспечных эксцэсаў. 

Але справа ў тым, што гэта не гульня змянілася, гэта грамадства змянілася.

— Гульня падладжваецца пад запыты грамадства?

— Гэта амаль непазбежна.

— Хачу хутка прывесці прыклад гульні, якая не падладжвалася б, у мяне не атрымліваецца.

— Я таксама пра гэта думаў. Няма, усе падладжваюцца. А хто не падладжваецца, вылятае з «сеткі» [праграм].

Чытайце таксама:

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць

«Любы нармальны чалавек быў бы ў шоку». Беларуска перабралася ў Ісландыю і распавяла, як там жывецца

«Нічога не панятна, но так непрыятна». Слава Камісаранка апублікаваў свой першы стэндап на беларускай мове 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
будет очэнь антирэсна / Адказаць
19.09.2022
«Гэта была чыста амерыканская гульня, якая робіцца на касцях удзельнікаў». Барыс Бурда — пра «Што? Дзе? Калі?»

что скажет (как его там?) советник и глава отдела внешней политики?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру