Аляксандр Лукашэнка ад пачатку пандэміі кавіду адмаўляў небяспечнасць гэтай хваробы і тарпедаваў спробы беларускіх медыкаў увесці масачны рэжым.

Кавід у Беларусі забраў дзясяткі тысяч жыццяў. Па «лішняй смяротнасці» за 2020—2021 гады Беларусь мае адзін з найгоршых паказчыкаў у свеце.

Кавідная палітыка Кітая была зусім іншая — выключна строгая.

У выніку на сустрэчы з Сі Цзіньпінам Аляксандр Лукашэнка зрабіў тое, чаго ніколі не рабіў у Беларусі — надзеў рэспіратар. Ëн мусіў сябе пераламаць, каб на такое пайсці. Нават пры наведванні медыцынскіх устаноў ён на просьбу лекараў часам надзяваў маску, але рабіў гэта дэманстратыўна няправільна, чыста фармальна.

Прэс-служба Лукашэнкі паспрабавала жартаваць, «што Піневічу не ўдавалася, але Сі змог». Але па факце Аляксандр Лукашэнка мусіў прыняць чужыя правілы гульні.

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
169
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
3