Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін чакае сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым у кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе,15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін чакае сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым у кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе,15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

У чацвер Пуцін павінен быў сустрэцца з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым. Запланаваная сустрэча адбылася, але яе ход, а дакладней пачатак, напэўна, стаў вялікай нечаканасцю для Уладзіміра Пуціна. Як і даволі сціплы прыём у аэрапорце.

Уладзімір Пуцін вядомы тым, што шмат гадоў спазняўся на перамовы з замежнымі лідарамі і важнымі асобамі з усяго свету. Прэзідэнта Расіі чакалі, у тым ліку, Барак Абама, Ангела Меркель, Папа Францішак (тройчы) і нават каралева Лізавета II.

Аднак спіс затрымак Пуціна нашмат даўжэйшы, і, па словах палітолага Дзмітрыя Абрамава, ён рабіў гэта наўмысна, каб «паказаць, што ён займае такое месца ў сусветнай палітыцы, як цары ў перыяд росквіту імперыі».

Аднак апошнім часам мы назіраем адваротную з'яву. У ліпені гэтага года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прымусіў расійскага лідара чакаць сябе перад камерамі і фотакарэспандэнтамі.

Гэтым разам на падобны крок вырашыўся Садыр Жапараў, які падышоў да расійскага прэзідэнта праз нязручныя 30 секунд. Тым часам Пуцін нервова глядзеў на камеру, нешта паклаў на стол, паглядзеў свае запісы.

Хоць Кыргызстан і лічыцца сатэлітам Расіі, нядаўна Бішкек купіў «Байрактары» — паказчык збліжэння з Турцыяй. Кіргізы, як і туркі, гавораць на мове цюркскай сям'і.

Падчас саміту ШАС, які праходзіць ва Узбекістане, Пуцін таксама сустрэнецца з кіраўнікамі Ірана, Пакістана, Азербайджана, Турцыі, Індыі, Туркменістана і Узбекістана, паведамляе Reuters.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
64
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4