— Ёсць інсайдарская інфармацыя ад супрацоўнікаў, што H&M адкрываецца 19 верасня. Цяпер чакаем афіцыйнае пацвярджэнне ад кіраўніцтва крамы, — сказалі ў адным з гандлёвых цэнтраў. — Думаю, ужо сёння мы атрымаем афіцыйную інфармацыю.

Усяго ў Беларусі тры крамы H&M. Дзве ў Мінску — у ТРЦ Palazzo і Galleria Minsk і адзін у Гродне — у ТРЦ Triniti.

H&M закрыліся ў Беларусі ўслед за Расіяй. У ліпені ў H&M Group паведамілі, што ў Беларусі крамы зноў запрацуюць, але без канкрэтыкі, калі менавіта і на які час. Так, 29 ліпеня на старонцы брэнда ў «ВК» з'явілася аб'ява пра тое, што крамы зноў адкрыюцца ў жніўні. Аднак праз некалькі дзён гэтую навіну па невядомых прычынах выдалілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
За дакладнасьць ! / Адказаць
16.09.2022
Радасьць та какая !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру