Урад Нямеччыны заявіў, што перадасць нямецкія даччыныя кампаніі «Раснафты» пад дзяржкіраванне. Асноўны актыў кампаніі — вялікі нафтаперапрацоўчы завод ў Шведце на ўсходзе Германіі. На заводы «Раснафты» прыпадала 12% нямецкай нафтаперапрацоўкі.

«Дзяржкіраванне мае на мэце процідзеянне пагрозе бяспецы энергазабеспячэння і закладвае важную аснову для захавання і будучыні Шведта», — заявіла Міністэрства эканомікі Нямеччыны ў пятніцу.

Гэты крок азначае эскалацыю эканамічнага супрацьстаяння з Расіяй. Гэта вялікі расійскі энергетычны актыў, які ўрад Германіі ўзяў пад свой кантроль пасля нападу Расіі на Украіну. У красавіку Берлін перадаў пад дзяржкіраванне нямецкі газавы бізнэс «Газпрама», Gazprom Germania GmbH.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру