minskzoo.by
У дар для гадаванцаў з вялікай удзячнасцю прымаюць: моркву, бульбу, буракі, капусту, кабачкі, гарбузы, грушы і салодкія яблыкі, сланечнік, салодкі перац, арэхі, цыбулю і часнок, пятрушку і кроп, лісце салаты.
«Частка гародніны і садавіны падаецца жывёлам у свежым выглядзе, частка закладваецца на захоўванне. Адзінае, пра што мы просім, не прывозіць сапсаваныя садавіну і гародніну, яны павінны быць свежымі», — удакладнілі ў заапарку.





