Пахаванні ў лесе пад Ізюмам

Пахаванні ў лесе пад Ізюмам

Адна з катоўняў, паводле слоў Кліменкі, была ўладкаваная ў Балаклеі, у аддзяленні паліцыі. Там у камерах утрымлівалі каля 40 людзей, арыенціровачна яны прабылі там да 48 дзён. Другую катоўню, як удакладніў кіраўнік НПУ, расійскія вайскоўцы ўладкавалі ў памяшканні гарадской друкарні.

«Былі катаванні — мы бачылі на руках у людзей сляды ад электрычных аголеных правадоў, па якіх пускалі ток, калі дапытвалі. Былі знойдзеныя малаткі і петлі. Цяпер мы праводзім следчыя дзеянні па ўстанаўленні ступені пашкоджанняў, якія атрымалі людзі», — заявіў ён.

Кліменка таксама расказаў яшчэ пра шэсць катоўняў, якія паліцэйскія выявілі ў Ізюме. Паводле яго слоў, ужо ўстаноўленыя падраздзяленні арміі Расіі, якія займаліся катаваннямі: гэта АМАП з Тальяці, падраздзяленні Расгвардыі, ФСБ і вайскоўцы так званай «ЛНР».

Кіраўнік НПУ паведаміў, што сярод тых, каго катавалі, выявілі замежных грамадзян. Імі аказаліся сямёра студэнтаў са Шры-Ланкі, якія вучыліся ў медыцынскім каледжы.

Кіраўнік Нацпаліцыі таксама пракаментаваў сітуацыю са знойдзенымі 15 верасня ў лясах пад Ізюмам масавымі пахаваннямі.

«На сённяшні дзень там налічваецца каля 445 пахаванняў. Характар цялесных пашкоджанняў, абставіны і прычыны смерці людзей устанаўліваем. Целы забітых людзей, пахаваных там з сакавіка, трэба будзе эксгумаваць і ідэнтыфікаваць. Гэта праца на шмат тыдняў, але мы давядзём яе да канца і вызначым, хто гэтым займаўся», — паабяцаў Кліменка.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
21