Часопіс GQ распавёў пра папулярную клініку ў Лас-Вегасе, якая прапаноўвае паслугі па павелічэнні росту.
Фірму LimbplastX Institute у 2016 годзе заснаваў Кевін Дэбіпаршад, аднак, паводле яго слоў, такія аперацыі сталі папулярныя ў людзей толькі падчас пандэміі, калі яны маглі дазволіць сабе доўгі час не выходзіць з дому і аднаўляцца пасля працэдур.
Методыка LimbplastX Institute заключаецца ў тым, што пацыенту акуратна ламаюць сцегнавыя косткі на нагах, а затым устаўляюць рэгуляваныя металічныя штыры. Пасля гэтага кліенту з дапамогай магнітнага пульта кожны дзень патроху павялічваюць памер уставак на нагах — гэты працэс займае каля трох месяцаў.
Паслуга каштуе ад 70 тысяч да 150 тысяч даляраў у залежнасці ад жаданай даўжыні — у клініцы адзначаюць, што могуць павялічыць рост на 15 сантыметраў.
Балючая аперацыя асабліва папулярная сярод інжынераў і супрацоўнікаў буйных IT-кампаній. Дэбіпаршад адзначае, што ён ужо прымаў некалькі супрацоўнікаў Microsoft, а таксама PayPal, Google, Amazon і Facebook.
Адзін з інжынераў распавёў GQ, што тры месяцы сядзеў у сваёй кватэры, замаўляў ежу і нікуды не выходзіў, бо аднаўляўся пасля аперацыі. У выніку ён вырас са 167 да 175 сантыметраў.






яна дае бабосікі ў кішэню ушлага "доктара".
і̷н̷д̷у̷с̷а̷?̷ ̷Д̷э̷б̷і̷п̷а̷р̷ш̷а̷д̷ ̷-̷ ̷з̷д̷а̷е̷ц̷ц̷а̷ ̷і̷н̷д̷у̷с̷к̷а̷е̷ ̷п̷р̷о̷з̷в̷і̷ш̷ч̷а̷?̷