Людзі стаяць суткі ў чарзе, каб развітацца з каралевай Лізаветай. Сярод іх — сусветныя зоркі
Час чакання ў чарзе жадаючых развітацца з памерлай каралевай Вялікабрытаніі па стане на раніцу 17 верасня перавышаў 24 гадзіны. Пра гэта паведаміў Дэпартамент лічбавых тэхналогій, культуры, медыя і спорту ўрада Вялікабрытаніі.
Колькі людзей на гэты момант прыйшлі да труны Лізаветы II, дакладна невядома, аднак гаворка ідзе пра тысячы чалавек.
Раней улады Лондана прагназавалі, што колькасць жадаючых развітацца з Лізаветай II можа дасягнуць мільёна чалавек, а час чакання ў чарзе — 35 гадзін.
Учора інтэрнэт абляцелі фота былога топ-футбаліста Дэвіда Бэкхэма, які прастаяў у чарзе са звычайнымі брытанцамі больш за 12 гадзін.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ