Нэнсі Пэлосі. Фота: АР

17-19 верасня Пэлосі сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, спікерам парламента Аленам Сіманянам і іншымі чыноўнікамі.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса стала самай высокапастаўленай афіцыйнай асобай ЗША, якая наведала Арменію з моманту здабыцця краінай незалежнасці.

Картэж Пэлосі ў Ерэване

«Візіт дэлегацыі Кангрэса ў Арменію зʼяўляецца магутным сімвалам цвёрдай прыхільнасці ЗША мірнай, квітнеючай і дэмакратычнай Арменіі, а таксама стабільнаму і бяспечнаму Каўказу», — заявіла Пэлосі перад візітам.

Яна адзначыла, што ў 2019 годзе Кангрэс ЗША, а пазней і прэзідэнт Джо Байдэн прызналі генацыд армян, і дадала: «Маральны абавязак усіх — ніколі не забываць абавязацельства, якое набыло асаблівую актуальнасць, паколькі зверствы здзяйсняюцца па ўсім свеце, у тым ліку з боку Расіі супраць Украіны».

У пачатку жніўня дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з Нэнсі Пэлосі наведала Тайвань. Гэта стала прычынай для абвастрэння адносін з Кітаем, які лічыць дэ-факта незалежны востраў сваёй тэрыторыяй. Пекін палічыў візіт Пэлосі ўмяшаннем у свае ўнутраныя справы і пачаў маштабныя вучэнні паблізу Тайваня.

Паміж Арменіяй і Азербайджанам у апошні час абвастрыліся адносіны. Напяэдадні краіны дамовіліся пра спыненне агню. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Vojt / Адказаць
17.09.2022
Гэта абсалютна гнюсны крок у вадносінах да Азербайджана і часова акупаваных тэрыторый.
1
Канфуцый / Адказаць
17.09.2022
Амерыка абавязана адцяпаць у КНР, напрыклад, Уйгурыю, бо Сі абнаглеў...
0
Змагар / Адказаць
17.09.2022
Редакция, дайте инструкции. Кого мы поддерживаем: Армению или Азербайджан?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру