Бяглоў заявіў, што Неўскі з'яўляецца сімвалам дапамогі і абароны з боку Расіі для ўсіх праваслаўных.

«Губернатар Санкт-Пецярбурга адзначыў, што Аляксандр Неўскі абараняў Русь ад ворагаў, якія прыйшлі з краін, з якімі Расія змагаецца сёння», — адзначылі ў прэс-службе Бяглова.

Нагадаем, баявыя дзеянні пад Марыупалем пачаліся з першых дзён вайны, да канца мая міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Пуціну аб поўнай акупацыі горада і металургічнага камбіната «Азоўсталь».

Горад ляжыць у руінах. Паводле ўкраінскіх уладаў, там загінулі дзясяткі тысяч чалавек. У выніку аднаго толькі ўдару расіян па драмтэатры загінулі, імаверна, сотні людзей. Расія робіць выгляд, што аднаўляе горад. Акупацыйныя ўлады з пафасам абвясцілі, што аднавілі ажно тры школы (і гэта ў горадзе, дзе да вайны жыло 450 тысяч чалавек). Большая частка горада жыве ў нечалавечых умовах. Пра вяртанне соцень тысяч бежанцаў і перасяленцаў з Марыупаля гаворка не ідзе.

Але адразу ж Расія ўзяла курс на ўстаноўку сваіх помнікаў і навязванне ўласнай гістарычнай памяці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Уладзімір / Адказаць
18.09.2022
Гэты Неўскі - абсалютна фейкавая асоба. 
Дарэчы, як і ўся гісторыя маскоўскага царства.
2
свалата і нічога сьвятога / Адказаць
18.09.2022
Як казала мая бабуля- "свалата і нічога сьвятога!"....
Не пасьпеў трупны смурод, закатаваных, забітых украінцаў развеяцца, а яны помнікі расейскаму нацысту 13 стагодзя адчыняюць...
2
SHOS / Адказаць
18.09.2022
Шизанутые. Памятник собирателю дани со своих, ублюдку-прихлебателю хана. Очень символично. Снесут и пустят материалы на благое дело.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру