«УСУ фарсіравалі Аскол. З учарашняга дня Украіна кантралюе і левы бераг», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля адступлення з Ізюма і Балаклеі ў выніку баёў 5—10 верасня расійская армія спрабавала замацавацца на рубяжах рэк Северскі Данец і Аскол. Аднак 11 верасня ўкраінскія войскі фарсіравалі Данец і падышлі да Лімана, 12 верасня занялі Святагорск на левым беразе Данца, а 16 верасня ўкраінскія камандзіры паведамілі пра вызваленне левабярэжняй часткі Купянска. Сённяшняе паведамленне УСУ азначае, што следам за перадавымі часткамі арміі на левым беразе замацавалася асноўная групоўка.

Чытайце таксама:

Пад Ізюмам украінцы захапілі сотні адзінак тэхнікі. Аналіз захопленага тлумачыць, чаму Расія не праводзіць мабілізацыі

Амерыканскія эксперты заявілі, што ўвесь Купянск пад кантролем украінцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
полк / Адказаць
18.09.2022
Слава ўкраінскім ваярам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру