З 2019 года спадарожнікі запускае на арбіту Зямлі SpaceX — кампанія амерыканскага бізнэсмена і вынаходніка Ілана Маска. Спадарожнікі прызначаныя для забеспячэння глабальнага доступу да інтэрнэту. Мэта праекта Starlink — пакрыць спадарожнікавым інтэрнэтам ўвесь зямны шар і стаць магутным інфраструктурным правайдарам.
У 2019 годзе было запушчана 60 спадарожнікаў, але, як паведамлялі СМІ, у найбліжэйшыя гады спадарожнікавая «групоўка» Маска павінна вырасці да 12 000 апаратаў.





