«Уначы за 300 метраў ад Паўднёва-Украінскай АЭС прыляцела ракета. Адбылося кароткачасовае адключэнне электралініі. У будынках на тэрыторыі АЭС пашкоджаныя вокны. Акупанты зноў захацелі пастраляць, але забыліся, што такое атамная станцыя. Расія падвяргае небяспецы ўвесь свет. Трэба спыніць яе, пакуль не позна», — гаворыцца ў заяве ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У афіцыйным тэлеграм-канале Зяленскага таксама апублікаваныя фатаграфіі, на якіх бачныя наступствы абстрэлу.

Раней пра абстрэл таксама заявіла ўкраінская энергетычная кампанія «Энергаатам».

«Магутны выбух адбыўся ўсяго за 300 м ад рэактараў АЭС. Ударнай хваляй пашкоджаны будынак АЭС, разбіта больш за 100 вокнаў. Адключыўся адзін з гідраагрэгатаў Аляксандраўскай ГЭС, якая ўваходзіць у склад Паўднёва-Украінскага энергакомплексу. Адключыліся таксама тры высакавольтныя лініі электраперадачы», — заявілі ў «Энергаатаме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16