Фота: Andrea Piacquadio/pexels.com

Калі вы заўважылі, што пласціна мяняе колер або форму, вам варта звярнуцца да спецыяліста. Адным з трывожных сімптомаў з'яўляюцца так званыя «пазногці Тэры», якія сведчаць пра змены ў арганізме. Як іх адрозніць?

Што такое пазногці Тэры? Вы можаце адрозніць іх па гэтых прыкметах

Пазногці Тэры — гэта тэрмін 1954 года. Яны названыя ў гонар брытанскага лекара, які ўпершыню апісаў іх. Тэры заўважыў, што ў 82-х са ста хворых на цыроз пазногці мелі спецыфічны выгляд. Якія іх характарыстыкі?

Пазногці Тэры маюць светлы, час ад часу нават малочна-белы колер амаль па ўсёй даўжыні за выключэннем адной палоскі шырынёй ад 0.5 да 3 мм, напрыканцы пазногця.

Добрая навіна ў тым, што пазногці не патрабуюць лячэння. Змяненне колеру знікае пры лячэнні спадарожнага захворвання.

Пазногці Тэры. Фота: Hojasmuertas/wikimedia.org

Калі белая частка толькі трохі выступае за межы кутыкулы, то прычынаў для турботы няма. Але калі яна расце і пакрывае ўсё большую плошчу пласціны, гэта можа быць сімптомам сістэмных захворванняў.

Нармальны пазногаць. Белая частка выступае, але зусім троху. Фота: pxhere.com

На што яны могуць паказваць?

Хоць у некаторых выпадках такія пазногці могуць быць проста прыкметай старэння арганізма, часта яны з'яўляюцца сімптомам наяўнасці небяспечнага захворвання. Даследаванні пацвярджаюць іх сувязь з:

  • цырозам печані,
  • застойнай сардэчнай недастатковасцю,
  • дыябетам 2 тыпу,
  • захворваннямі перыферычных сасудаў,
  • нырачнай недастатковасцю,
  • імунадэфіцытам,
  • вірусным гепатытам.

Калі вы заўважылі ў сябе такія пазногці, то самы час звярнуцца да лекара!

Чытайце яшчэ:

Торгаецца павека? Тлумачым, што значыць гэты сімптом

Ці можна выпіваць, калі вы прышчапіліся ад кавіду?

«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
8
label.reaction.sad
4
label.reaction.anger
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
антисвета / Адказаць
20.09.2022
то самы час звярнуцца да лекара!

да гэтага штоле? - "По словам Лукашенко, «если вдруг» он не будет президентом — начнет лечить людей."
все ж врачи, кроме него, или сидят, или уехали вроде
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру