Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заўважыла, што цяпер вырашаецца пытанне, ці не прыняць такое ж рашэнне адносна беларусаў.
«Я ясна бачу, што беларускі рэжым таксама ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях і арганізуе гібрыдныя атакі супраць Літвы, выкарыстоўваючы нелегальных мігрантаў. Я думаю, што гэта сур'ёзныя аргументы для вырашэння пытання беларусаў», — заўважыла Білатайце.
У пачатку верасня дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляў, што візавых абмежаванняў супраць беларусаў не будзе.





