Палякоў займаўся медыцынскімі даследаваннямі ў космасе. Ён прабыў па-за Зямлёй 437 сутак на працягу аднаго палёту ў 1994-1995 гадах, што стала сусветным рэкордам.

«Ён жыў і працаваў на арбітальнай станцыі «Мір» 437 сутак, што з'яўляецца абсалютным рэкордам працягласці знаходжання ў космасе за адзін палёт, — паведамілі ў дзяржкарпарацыі «Раскосмас». — Усяго ў актыве рэкардсмена — дзве касмічныя экспедыцыі агульнай працягласцю 678 сутак 16 гадзін. Яго даследаванні дапамаглі даказаць, што чалавечы арганізм гатовы да палётаў не толькі на калязямную арбіту, але і ў далёкі космас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
0