Фота з інстаграма Лаліты Мацкевіч

На днях 20-гадовая Лаліта Мацкевіч выклала фатаграфію, на якой трымае букет і цалуецца з Недасекавым.

Між тым яшчэ не прайшло і года з дня вяселля Максіма Недасекава і Дар'і Батаговай.

Жонкай актыўнага прыхільніка дыктатуры стала пераможца юніёрскіх чэмпіянатаў Беларусі. Дзяўчына выступала за Гродзенскую вобласць і ўдзельнічала адразу ў некалькіх дысцыплінах — скачкі ў даўжыню, трайны скачок і бег на кароткія дыстанцыі.

«Раней яна займалася [спортам], па спорце і пазнаёміліся даўным-даўно. Даўняе каханне? Будзем казаць так. Даўняе, але адбылося ўсё гэта не так ужо моцна і даўно», — так каментаваў Недасекаў сваё знаёмства з нявестай перад вяселлем.

Пара абмянялася кольцамі не ў ЗАГСе, а ў менш афіцыйнай абстаноўцы ў рэстаране.

Аднак, здаецца, моцнай сям'і маладой пары стварыць не ўдалося. Яшчэ месяц таму лёгкаатлет выяўляў актыўнасць у каментарах у Лаліты Мацкевіч у інстаграме.

Лаліта ў свой час займалася мастацкай гімнастыкай у групавых практыкаваннях і з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, прызёрам чэмпіянату Еўропы — 2017 сярод юніёрак і ўладальнікам золата чэмпіянату Беларусі-2019. Адно з апошніх міжнародных спаборніцтваў дзяўчыны — Гран-пры Масквы — 2020, дзе было заваявана срэбра.

Дзяўчына вырасла ў спартыўнай сям'і: яе дзед быў майстрам спорту СССР па спартыўнай гімнастыцы, а тата займаўся веласпортам. У мастацкую гімнастыку бацькі аддалі дзяўчынку, каб выправіць яе паходку. З часам Лаліту спорт зацягнуў, прыйшлі першыя поспехі. Асабліва яркія ўспаміны ў дзяўчыны засталіся ад першых дзіцячых спаборніцтваў, дзе яна выканала ролю малпачкі.

«Вельмі добра памятаю першае выступленне на Baby Cup. Мы выступалі з сяброўкай Ксюшай, і я была малпачкай. У нас былі кошыкі з бананамі, і проста падчас выступу трэба было іх есці», — распавядала Лаліта.

Мацкевіч, у адрозненне ад жонкі Недасекава (ужо, мабыць, былой), знаходзіцца ў ліку падпісантаў праўладнага ліста. Але ў сацсетках дзяўчаты не знайсці асаблівай любові да рэжыму Лукашэнкі, як і якіх-небудзь выказванняў пра падзеі 2020 года і вайну ва Украіне.

Як даўно сустракаецца новая пара і ці расстаўся Недасекаў з жонкай канчаткова, невядома. Дар'я адкрыла свой профіль у Instgram, і там не засталося ніякіх слядоў ад атлета. З апошняга ў дзяўчыны на старонцы аднатыпныя фатаграфіі без подпісаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Satan / Адказаць
19.09.2022
Ага. Когда я уйду до малодой жонки, скажу вам. Но я уйду к африканке или азиатке. Никаких блондинок!
1
* / Адказаць
19.09.2022
Каков поп, таков приход.
7
Satan / Адказаць
19.09.2022
А, кстате! Звоню маме сегодня... и мама жалуется, что у нее НН не открывается даже через впн. Тут я кнч не знаю, я бы все объяснил, но если объясню, мама мои каменты прочитает. А это экстремизм. - мама, не читай НН!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру