За каментарыі ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.
Сяргей Бабко быў затрыманы 26 мая ў межах крымінальнай справы. Адразу ён утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.





