Фота: smart-s.info

Фота: smart-s.info

Прыватная школа «Смарт скул» знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Арлоўскай, 80. Гэта тэрыторыя парка Dreamland. Зусім блізка — Палац Незалежнасці і будынак Вярхоўнага суда. «Невялікія класы, кваліфікаваныя педагогі, шырокі спектр дадатковых паслуг. Аўдыторыі, абсталяваныя сучасным абсталяваннем, чакаюць вашых дзяцей», — гаворыцца ў рэкламе школы ў сацыяльных сетках.

Дырэктарка «Смарт скул», аднак, датычнасць сваёй установы да гэтага інцыдэнту адмаўляе.

«Тое, што пішуць, не мае ніякага дачынення да нашай школы. Гэта не нашы вучні, яны атрымліваюць дадатковую адукацыю ў дзіцячым цэнтры на тэрыторыі парка «Дрымлэнд», дзе акрамя нашай школы знаходзіцца некалькі ўстаноў. Дзеці выйшлі дадому, і на прыпынку нешта здарылася», — распавяла парталу Tochka.by кіраўніца школы Наталля Базанава сваю версію таго, што здарылася.

Па словах дырэктаркі, дзіця знаходзіцца ў бальніцы, зрок не пацярпеў.

Праўда, адначасова з гэтым пашыраецца інфармацыя, што нібыта кіраўніцтва «Смарт скул» імкнулася схаваць гэтую інфармацыю, выкарыстоўваючы розныя метады.

У Міністэрстве адукацыі адмовіліся каментаваць сітуацыю, «пакуль будуць весціся следчыя дзеянні». У МУС і ў мінскім ГУУС інфармацыю па гэтым інцыдэнце паабяцалі ўдакладніць. 

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
31
Сумна
12
Абуральна
4