Пра адзін з такіх канфліктаў піша Autogrodno.by. У кожнага з бакоў свая версія.

Сітуацыя адбылася ўчора з польскага боку паблізу ПП «Баброўнікі — Бераставіца».

— Жанчына на Nissan Qashqai хацела праехаць міма чаргі і стаць перад усімі. Мужчыны перашкаджалі ёй гэта зрабіць, але яе гэта не спыняла, — расказаў чытач, які стаў відавочцам канфлікту.

Адзін з мужчын упёрся ў радыятар «Нісана» і спрабаваў спыніць машыну, але аўтамабіль працягваў рух па сустрэчнай паласе праезнай часткі. Тады мужчына не вытрымаў і ўдарыў кулаком па капоце красовера. Гэты гук выразна чутны на відэа:

Удар па капоце стаў «апошняй кропляй» для кіроўцы Nissan. Жанчына выйшла з пытаннем: «Вы вырашылі са мной пабіцца? Ты што робіш? Адышоў ад машыны!»

У гэты час мужчына, які спрабаваў стрымліваць Nissan, стаў нешта рабіць ля пярэдняга кола. Магчыма, адкручваў каўпачок у ніпеля. Кіроўца яму гэта не дазволіла і адштурхнула.

На дапамогу выйшла пасажырка.

«Мы табе нармальна кажам, што мы едзем на Кузніцу. Мы там паварочваем», — казалі жанчыны.

«Мне (без розніцы) куды ты паварочваеш, — туды», — адказалі мужчыны і паказвалі на пачатак чаргі.

Далей яны праехалі наперад і сталі ў чаргу амаль ля шлагбаўма. Пазней да нас пад'язджала паліцыя, напэўна, хтосьці выклікаў. Але паліцэйскія паглядзелі на ўсё гэта і сказалі «разбірайцеся самі», — расказаў чытач.

Затым жанчына з Nissan агучыла сваю версію. Яна казала, што ехала ў Польшчу і разварочвалася ў бок Кузніцы.

«Мы сапраўды ехалі ў бок пункта пропуску, але потым павярнулі налева і з'ехалі ў Кузніцу. Каля 15:00 мы выехалі ў Польшчу праз ПП «Бераставіца — Баброўнікі» і адразу ж накіраваліся да канца чаргі, ацанілі сітуацыю, а далей наш шлях ляжаў у Кузніцу. Для гэтага нам давялося развярнуцца і ехаць назад уздоўж чаргі аўтамабіляў, якія стаяць у Беларусь. На жаль, першы з'езд на Кузніцу быў закрыты, і нам трэба было ехаць на наступнае скрыжаванне, якое знаходзіцца паблізу ПП «Баброўнікі». Тут нас і сустрэлі мужчыны з відэа.

На відэа зняты самы напал сітуацыі. Я з гэтым згодна, я гэта прымаю. Але пачатак быў вельмі культурным, мы тлумачылі мужчынам, што не едзем у чаргу, што нам трэба да скрыжавання і налева ў Кузніцу, што іншая дарога перакрытая. Але потым мужчына ў чырвонай куртцы стаў упірацца ў нашу машыну, другі мужчына спрабаваў спусціць нам кола, і тут ужо пачаліся эмоцыі. Апошняй кропляй стала тое, што невядомы мужчына залез у салон нашага аўто і вырваў ключы. Ключы нам усё ж вярнулі, сталі падыходзіць іншыя людзі і заступацца за нас, тады мужчыны адкрылі нам дарогу. Мы праехалі наперад, павярнулі налева, з'ездзілі ў Кузніцу і вярнуліся ў гэтую чаргу. Вядома, мы сталі ў самы канец чаргі, усё адстаялі і заехалі ў Беларусь а 6-й гадзіне раніцы. На чэках з Кузніцы і штампах у пашпарце бачныя даты і час закупаў і перасячэння мяжы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Василий / Адказаць
19.09.2022
Какая Кузница? Если она закрыта с прошлой осени?
3
Mar / Адказаць
19.09.2022
Лучше бы 2 года назад так бусики с ОМОНом останавливали. А они всё с женщинами воюют. Какие же беларусские мужики жалкие. Нет в них достоинства. Не зря Лукашенка 30 лет здесь резвится.
2
Чаркашкварачнiкi / Адказаць
19.09.2022
"беларусский мир":)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру