Усяго пад рэпрэсіі гэтым разам трапілі больш за 80 чалавек. У іх ліку вайскоўцы, супрацоўнікі іншых сілавых структур, а таксама работнікі органаў пракуратуры, у тым ліку ў адстаўцы або запасе.

Акрамя таго, ва ўказ ўключаны былыя вайскоўцы, якія ў цяперашні час прымаюць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаў. Паводле версіі ўлады, званняў іх пазбавілі за «здзяйсненне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў і дыскрэдытуючых правін, несумяшчальных са статусам вайскоўца, работніка органаў пракуратуры».

Прэс-служба пералічвае правіны пазбаўленых званняў сілавікоў: «прыцягненне да ўстаноўленай законам адказнасці за наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у тым ліку несанкцыянаваных мітынгах, абразу прадстаўнікоў улады, выступ з заявамі экстрэмісцкага характару і іншыя».

Канкрэтныя прозвішчы пазбаўленых званняў пакуль што не называюцца.

Чытайце таксама:

Пазбаўлены звання падпалкоўнік КДБ Костка: Я ніводнага дня не служыў пры Лукашэнку і прысягу яму не прыносіў

Барадач, Костка, Лупаносаў… Апублікаваны спіс сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў

Лукашэнка пазбавіў 80 сілавікоў званняў за датычнасць да пратэстаў

label.reaction.like
2
label.reaction.facepalm
13
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
16

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
даведка / Адказаць
19.09.2022
День народного единства уже прошёл и забыт, новая неделя начинается репрессиями со свежими силами.
3
Лідкін боршч / Адказаць
19.09.2022
Калі чытаеш, за што пазбаўляюць званьня, на ўспамін прыходзяць: бойка паміж кдбэшнікам і міліцыянтам у кафэ, шмат супрацоўнікаў СК і пракуратуры, якія трызьняць па ТБ супраць беларусаў, якім яшчэ не вынесьлі прысуд і шмат іншых. Ці яны найпреданнейшыя?
1
счётчик Гейгера / Адказаць
19.09.2022
Гы-гы ! цифра 80, писали Эрдоган посадил больше 600... бел.фюрер думает, что он будет править вечно, опираясь на стлу, павличенко и банду, его сынка и прочую ..... сильную власть.
Ошибаюся , не будет ему места на Земле где можно будет потратить 14 000 000 000 ( и это на  2014г.) ему и его семейке с типа "дипломатическими паспортами для путешествий).
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру