Фота: БелТА

Дакументам прадугледжана, якія паўнамоцтвы па распараджэнні маёмасцю пераходзяць ад Саўміна іншым дзяржаўным органам і арганізацыям, а ад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама — мясцовым выканкамам. Пашырае ўказ і паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў, якім стане прасцей знайсці прымяненне для маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.

У ліпені мінулага года Аляксандр Лукашэнка перадаў некаторыя свае функцыі ў сферы прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ўраду і мясцовым органам улады. Для гэтага былі ўнесеныя папраўкі ў дэкрэт № 3 «Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці», прыняты яшчэ ў 1998 годзе. У тым ліку ўраду былі перададзеныя функцыі Лукашэнкі па ўзгадненні эмісіі дадатковых выпускаў акцый, створаных у працэсе прыватызацыі ААТ, што перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, каштоўныя паперы якіх знаходзяцца ў дзяржуласнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру