Палітзняволенага Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар, ён абвясціў галадоўку
Паводле жонкі палітвязня Алены Гундар, увечары 17 верасня Уладзіміра Гундара змясцілі ў карцар. Ён адмовіўся жыць у адной камеры з падселенымі да яго двума вязнямі «нізкага сацыяльнага статусу». За гэта адміністрацыя турмы пакарала яго 10 суткамі ў карцары, паведамляе «Брэсцкая вясна».
Гундар абвесціў галадоўку на ўвесь тэрмін спагнання — будзе толькі піць ваду. Акрамя гэтага, Уладзімір захварэў, таму яму патрэбныя лекі. Магчыма, у яго каранавірус.
У будынку гродзенскай турмы з 18 мая ідзе суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ