Сацапытанне: 77% расіян у апошнія пяць гадоў не былі за мяжой
«За апошнія пяць гадоў замежныя паездкі рабілі 23% нашых суграмадзян. З іх 9% наведалі краіны шэнгенскай зоны — Германію, Італію, Іспанію, Францыю і іншыя, удвая больш (17%) былі там, дзе віза не патрабуецца», — такія вынікі даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання.
Самай запатрабаванай краінай стала Турцыя. Там за апошнія пяць год былі 8% апытаных.
Паводле звестак сацыёлагаў, цяпер загранічны пашпарт ёсць у 29% расіян, шэнгенскую візу маюць толькі 2 працэнты грамадзян.
У 70% апытаных няма ні загранпашпарта, ні шэнгенскай візы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ