Нарвежац пацярпеў паражэнне ад амерыканца Ханса Німана на анлайн-турніры Champions Chess Tour. Матч праходзіў віртуальна на шахматнай анлайн-платформе Chess24.
Карлсэн, які гуляў чорнымі, здаўся пасля таго, як сапернік зрабіў другі ход, правёўшы наперад другую пешку. Сам нарвежац паспеў зрабіць адзін ход канём (Kg8-f6). Нічога не сказаўшы, Карлсэн выключыў вэб-камеру.
Раней у верасні Німан абыграў Карлсэна ў турніры Grand Chess Tour у Сэнт-Луісе, пасля чаго чэмпіён свету западозрыў саперніка ў жульніцтве і зняўся з турніру. Німана абвінавачвалі ў тым, што ён змог выйграць дзякуючы… анальным шарыкам з дыстанцыйным кіраваннем.
Нягледзячы на тое, што чытарства Німана не даказалі, яму забаранілі гуляць на найбуйнейшай шахматнай платформе Chess.com, але пакінулі магчымасць гуляць на Chess24.





