«Усё больш і больш атрымліваю інфармацыі, што тыя збеглыя і іх сваякі тут заляглі ціхенька, адляжаліся; сёння разгортваюць бізнэсы і прама кажуць пра тое, што, вось, мы тут цяпер грошыкаў накапіць, а потым мы тут зладзім бучу.

А ва Украіне ўжо ствараюцца нейкія не тое палкі, не тое батальёны для звяржэння не толькі ўлады. Але для таго каб перавярнуць, адарваць Беларусь і далучыць да блока НАТА. Зноў хочуць новую Украіну тут у Беларусі стварыць. Гэта недапушчальна. Я пра гэта кажу шчыра і адкрыта. Каб ведалі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Нам нельга супакойвацца. Мы ў гэтым катле. Нам спакойна жыць не дадуць. Нас увесь час будуць ціснуць па ўсіх напрамках. А гэтыя «свядомыя» — гэта ворагі. Разумееце, гэта ўжо ворагі, калі не разумеюць, што адбываецца вакол, і ствараюць тут праблемы», — сказаў ён.

«Свядомымі» Лукашэнка называе сваіх палітычных праціўнікаў, людзей, якія выступаюць супраць саюза з Расіяй і дыктатуры і шырэй — усіх нязгодных.

«Яны ўвесь час будуць круціць-муціць і падкідваць нам гэтыя пытанні. А потым у патрэбны момант зноў пойдуць граміць, бамбіць, здзекавацца з людзей», — дадаў Лукашэнка.

Гэта хлуслівая заява. У 2020 годзе пратэстоўцы нічога не грамілі, гэта былі абсалютна мірныя пратэсты з патрабаваннем сумленнага падліку галасоў і аднаўлення канстытуцыйнай законнасці.

«Калі мы з Расіяй, значыць, мы з Расіяй, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— Мы стварылі абаронную прастору, у нас супольныя ўзброеныя сілы фактычна, наша армія на вастрыі. Дзейнічае рэгіянальная групоўка. І хай ніхто там нас не крытыкуе і не робіць з гэтага нейкіх ці то фэйкаў, ці то надзвычайных заяў, што «ах, ох, там вось Лукашэнка, расійскія войскі ды іншае». А што тут дзіўнага? Мы даўно пра гэта заявілі. Ужо, напэўна, гадоў 20, як мы дамовіліся пра гэта».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
SHOS / Адказаць
20.09.2022
Ну вот такой победитель выборов. Кругом враги, надо сплотиться, запад скоро развалится.
1
свядомы / Адказаць
20.09.2022
Калі гэта свядомыя грамілі, бамбілі і здзекваліся з людзей, што зноў пойдуць? Ты плявузгай, ды не загаварвайся, не праецыруй сваё звіхнутае мысленне і свой выдуманы мірок на іншых.
1
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся / Адказаць
20.09.2022
Сыйдзі, як абяцаў, і стоячы ці сідзячы, назірай, як краіна будзе без тваіх непатрэбных парад развівацца. Не адразу зажывем заможна, але горш не будзе.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру