Пра гэта сведчаць вынікі сумеснага апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута ва Украіне, праведзенага з 2да 9 жніўня.
«Украінцы не разглядаюць сваю тэрыторыю як разменную манету. Хутчэй, яны пераважнай большасцю адзначаюць, што змагаюцца і ахвяруюць дзеля аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Гэта адзіны вынік вайны, які лічыцца прымальным», — гаворыцца ў даследаванні.
Толькі 5% апытаных назвалі непрымальным для дасягнення міру вяртанне ўсіх тэрыторый, уключаючы Данбас і Крым.
69% рэспандэнтаў назвалі непрымальнай цаной для вяртання міру тое, што Украіна верне толькі тыя тэрыторыі, якія кантралявала да 2022 года (без Крыма і акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей).
84% супраць таго, каб мір наступіў пры ўмове, што Украіна прэтэндуе толькі на тую тэрыторыю, якая падкантрольная ёй цяпер.
61% апытаных лічаць непрымальнай цаной для вяртання міру адмову Украіны ад заяўленай мэты ўступлення ў НАТА, а 73% — адмову ад заяўленай мэты ўступлення ў ЕС.
Нагадаем, расіяне заявілі, што ў Луганску, Данецку і Херсоне «рэферэндум» аб уваходжанні ўтварэння ў склад Расіі пройдзе ўжо з 23 па 27 верасня.
Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі, і сведчыць пра няўпэўненасць Масквы ў здольнасці ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі даўжэйшы час.
Украінцы, мяркуючы па выніках апытання, не гатовыя адмовіцца ад сваіх тэрыторый.






і гэта не нейкая там нячэстная галасаванка. гэта на шоу Савіка Шустэра было. тэлефонная галасаванка. нібы чэсная
может товарищ с интересной прической?
как же его прости господи-то зовут?
у меня просто очень плохая память на имена, но на лица хорошая. на коленки светы он еще так интересно смотрел...
а! Борис. Джонсон. так вот. после неоднократного посещения Киева он, вроде как даже повысился в должности...
ну так говорят...