Аварыя адбылася днём у аўторак на трасе «М8» у Растоўскім раёне Яраслаўскай вобласці. Мікрааўтобус Ford Transit урэзаўся ў грузавік, у выніку чаго загінулі два чалавекі і яшчэ адзін быў шпіталізаваны. Сярод загінулых быў і 56-гадовы Пускепаліс.

Як піша ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы, заслужаны артыст Расіі загінуў, пераганяючы з кіроўцам браніраваны мікрааўтобус для вайскоўцаў РФ у Данбас. Газета «Маскоўскі камсамолец» паведамляе, што ў аўтамабілі быў груз тэрмабялізны для вайскоўцаў.

Акцёр ездзіў у прарасійскія сепаратысцкія рэспублікі і распавядаў, што пераводзіў грошы на падтрымку сепаратысцкай арміі ў Данецку. Быў актыўным прыхільнікам расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, услед за расійскай прапагандай, называў яго «вымушанай мерай для барацьбы з нацызмам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
XXX / Адказаць
20.09.2022
Шкада, ехаў без свайго сябручка Прылепіна
0
Чел / Адказаць
21.09.2022
Карма настигла героя.
0
вася / Адказаць
21.09.2022
прихватил бы машкова, безрукова, михалкова и других "выдающийся" zапутенов
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру