Цяпер ідзе збор подпісаў. Зварот адправяць у профільныя ведамствы: Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Інстытут інклюзіўнай адукацыі.

Выкладчыца БарДУ палохае баранавіцкіх школьнікаў: аўтызм — гэта вынік беспарадачных палавых зносін бацькоў (і дзядоў!)

У калектыўным звароце адзначаецца, што пасля аналізу навуковай літаратуры ім не ўдалося выявіць хоць дзе-небудзь згадванні беспарадачных палавых зносін у якасці мутагеннага фактару — такія сцвярджэнні Філістовіч з'яўляюцца ілжывымі.

Таксама ў лісце згадваецца яшчэ шэсць пунктаў з прамовы Вольгі Філістовіч. Напрыклад, што «да двух гадоў бацькі бачаць, што ён ніколі не будзе размаўляць, што ён не зможа мець зносіны як усе іншыя дзеці з гэтым светам».

Спецыялісты, якія склалі ліст, упэўненыя, што змест выступлення Вольгі Філістовіч сур'ёзна «парушае прынцыпы інклюзіі, на якія ўзяла курс Беларусь». Яны лічаць недапушчальным працяг дадзеным педагогам прафесійнай дзейнасці як спецыяліста, які аказвае дыягнастычную і карэкцыйную дапамогу, які вядзе падрыхтоўку кадраў для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Як распавяла блогу «Отражение» сертыфікаваны аналітык паводзін Ганна Каліноўская, згадак Вольгі Філістовіч у рэестрах арганізацый, якія займаюцца сертыфікацыяй спецыялістаў у галіне прыкладнога аналізу паводзін, няма. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
как ты, дура, нас 2-й раз нашла? - спрашивали они (ви) там у меня. ну как-как... как дура / Адказаць
20.09.2022
Як распавяла блогу «Отраженіе»
чего-чего? «Отраженіе»?)
0
Маргинал / Адказаць
21.09.2022
Что болит - о том и плачет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру