Прычыны, паводле якіх вызвалілі пенсіянерку, невядомыя. Яна была затрыманая ў чэрвені 2021 года і ў лютым гэтага года асуджаная на 2,5 года калоніі.

Жанчыну судзілі за шэраг каментарыяў, якія, як сцвярджаецца, негатыўна і зняважліва ацэньвалі Лукашэнку, а таксама зневажалі яго гонар і годнасць.

Пацярпелымі выступілі старшыня Валкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько (адзіны, хто не заявіў іскі на кампенсацыю маральнай шкоды), міліцыянткі АМАП Гродзенскага УУС Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч (заявілі іскі па 1000 рублёў), начальнік ППС Валкавыскага РАУС Валерый Раманчык (іск — 1500 рублёў), начальнік Ваўкавыскага РАУС Віталь Асоцкі (іск — 1500 рублёў). 

Таксама, згодна з абвінавачваннем, яна здзейсніла паклёп у дачыненні да былога начальніка ГУБАЗіКа Мікалая Карпянкова, экс-міністра МУС Юрыя Караева, экс-кіраўніцы адміністрацыі Наталлі Качанавай, а таксама міліцыянткі роты ППС Фрунзенскага РАУС Мінска Валуйскай, аднак яны адмовіліся пісаць заявы, паводле якіх мусяць быць заведзеныя крымінальныя справы. 

Галіна Іванаўна ў апошнім слове казала, што пазбаўленне волі стане для яе смяротным прысудам, аднак суддзя Андрэй Талочка прызначыў ёй 2,5 года калоніі.

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
2