МЗС падкрэсліў, што Вільня «не мае мэты і магчымасці выдаваць візы па гуманітарных меркаваннях усім грамадзянам Расіі, якія звяртаюцца».

«Для гэтага неабходныя і праверкі, звязаныя з пытаннямі нацыянальнай бяспекі. Звароты грамадзян Расіі з такімі прашэннямі будуць па-ранейшаму разглядацца ў звычайным парадку з улікам усіх абставін і ў індывідуальным парадку, каб пазбегнуць пагроз нацыянальнай бяспецы Літвы і пакінуць дзверы адчыненымі для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якіх праследуюць, і апазіцыі», — зяўляе МЗС.

Міністэрства таксама сцвярджае, што Літва працягне кансультацыі з рэгіянальнымі партнёрамі і на ўзроўні Еўрапейскага саюза адносна спосабаў рэагавання. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?