Ганна Аблаб

Ганна Аблаб

У лісце, які падпісаў следчы Максім Канцавы, гаворыцца, што скончанае расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да інжынера Беларускай чыгункі Ганны Аблаб. Фігурантамі справы з'яўляюцца таксама Сяргей Дзюба і Сяргей Вайцяховіч — рабочыя, якія пайшлі ў стачку.

Ганну Аблаб абвінавачваюць у тым, што яна «ўвайшла ў склад экстрэмісцкага фармавання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці і аказання іншай дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Аблаб будуць судзіць за «здраду дзяржаве» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Але, мяркуючы па лісце з КДБ, фактычна інжынеру БЧ інкрымінуюць тое, што яна перадала Сяргею Вайцяховічу некаторыя службовыя дакументы. Гэта пракаментавалі ў «Рабочым руху»:

«Работніцу БЧ абвінавачваюць у тым, што яна распавяла аб працоўным распарадку работнікаў, не дала ўтаіць інфармацыю аб парушэннях у працы чыгункі, кантрабандзе цыгарэт і перавозцы вайсковай тэхнікі. Затрымлівалі зусім невінаватых, кагосьці праз час адпусцілі, але, на жаль, не ўсіх…

Для падаўлення пратэстных настрояў работнікаў розных арганізацый рэжым узяў у закладнікі іх калег. Людзей будуць судзіць па відэазапісе анлайн-сустрэчы, які зрабіў Аляксей Грузінаў — агент КДБ з Гомеля, бо ніякіх сур'ёзных доказаў не знайшлі».

Чытайце таксама:

«Зразумеў, што затрымаюць і выкінуўся з цягніка». Дзесяцярых беларусаў будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — падрабязнасці справы «Рабочага руху»

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
38