Па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі гаюн», учора ў 14:40 у аэропорце «Гомель» прызямліўся Іл-76 ВКС РФ з бартавым нумарам RA-76669. Праз дзевяць гадзін (у 22:30) ён вылецеў. 

Такім чынам, на тэрыторыю гомельскага аэрапорта з РФ самалётам былі дастаўленыя каля 200 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку абаронцы марыупальскага завода «Азоўсталь», якія патрапілі ў расійскі палон у маі 2022 года.

Узамен украінскіх вайскоўцаў Расія атрымала так званага кума Пуціна — прарасійскага палітыка Медзведчука, які пасля пачатку вайны збег з-пад хатняга арышту і спрабаваў пакінуць Украіну, і 55 захопленых расійскіх ваенных.

Чытайце таксама:

Украінцы выменялі абаронцаў «Азоўсталі» на Медзведчука

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру