Галоўчанка адзначыў, што стварэнне такога парка — адзін са спосабаў уключэння малога і сярэдняга бізнэсу ў вытворчыя ланцужкі. Маўляў, нават для малых вытворчасцяў на пачатковым этапе патрэбныя вялікія капітальныя ўкладанні. Таму павінны быць гатовыя інфраструктура і месца, куды прадпрымальнікі могуць «за тры тры дні заехаць, падпісаць усе дакументы, паставіць абсталяванне і пачынаць працаваць».

«Мы цяпер адпрацоўваем такі пілотны праект у Баранавічах. Пакуль не магу сказаць дакладна, але, хутчэй за ўсё, пачнём рэалізоўваць яго там. Можа, ён будзе не такі вялікі па аб'ёме, але мы падабралі месца зыходзячы з таго, што там ёсць працоўныя рэсурсы адпаведныя, вельмі зручныя транспартныя камунікацыі: аўтамабільныя, чыгуначныя», — патлумачыў ідэю прэм'ер.

Для гэтага камерцыйнага праекта беларускі бок шукае прыдатную кампанію ў Татарстане, якая ўжо мае вопыт працы ў такіх прамысловых зонах з асаблівым рэжымам. Беларусь жа, па словах Галоўчанкі, са свайго боку акажа ўсю патрэбную дапамогу з пункту гледжання капітальных укладанняў.

Чытайце таксама:

Урад збіраецца рабіць у Баранавічах «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0