Паведамляецца, што мужчына лавіў рыбу на Дзвіне і там, на глыбіні каля 3 метраў, калі вырашыў пашукаць сама на глыбіні, у раёне Запалоцця і вёскі Чарнешчына акурат і знайшоў гэты меч. Як гэта тэхнічна адбывалася, на сайце МНС не паведамляецца. 

У кожным разе пажарнік аднёс меч на працу, адкуль знаходку перадалі нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею. І спецыялісты прызнаюць яе старажытнасць і каштоўнасць:

«Знаходка вельмі цікавая, раней у нас такіх не было. Гэта своеасаблівы адбітак часу. Агульная даўжыня мяча 128 см, прыкладна 1,6 кг. У выніку даследавання хімічнага складу мяча ўстаноўлена, што лязо і гарда вырабленыя з загартаванай высокавугляроднай сталі, а наверша — з няскончанага жалеза. Матэрыялам для вырабу інкрустацыі стала двухкампанентная латунь без дадатковых дамешкаў», — расказаў рэстаўратар Аляксандр Волкаў.

Клас
52
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
2