У «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцях пачалося стварэнне бачнасці «рэферэндумаў»
У «Данецкай» і «Луганскай народных рэспубліках» (ЛНР і ДНР), а таксама ў Херсонскай вобласці і на падкантрольнай расійскім войскам тэрыторыі Запарожскай вобласці Украіны пачаўся рэферэндум аб далучэнні да Расіі.
Ён будзе ісці пяць дзён. Акупацыйныя ўлады заяўлялі, што першыя чатыры дні галасаванне будзе праводзіцца не на выбарчых участках, а на прыдамавых тэрыторыях і шляхам адраснага абыходу жыхароў. На выбарчых участках жыхары змогуць прагаласаваць 27 верасня. Тады ж пачнуць «падлічваць» галасы.
Так выглядае бюлетэнь
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ