«Я не таргую людзьмі. Я ніколі так не рабіў і рабіць не збіраюся. Таму ніякага торгу не будзе. Я не буду таргавацца, нават калі за гэтым будзе нейкая выгада. Я ніколі на гэта не пайду. Але там, дзе можна пайсці на нейкі кампраміс, трэба ісці. Гэта ж наша грамадства, яны рана ці позна ўсё роўна выйдуць», — сказаў Лукашэнка, каментуючы параўнанне будучай амністыі і памілаванняў з «палітычным торгам з Захадам».

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў: калі можна пайсці на кампраміс, гэта трэба рабіць, але сапраўдным злачынцам прабачэння быць не павінна. «Нельга быць «дубаватымі» — вось мы ўсталі ў позу і ўсё, нікога не бачым. Бо ж былі людзі, якія сапраўды памыляліся. Некаторыя сяк-так: напэўна, улада не ўтрымаецца, і я пайду [на пратэсты]», — адзначыў ён.

Раней анансавалася, што больш за 8 тысяч чалавек будуць амніставаныя. Ужо вядома пра некалькіх палітвязняў, якія былі памілаваныя. Сярод іх — журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12