«Просім дадаць беларускую моўную версію ў Instagram, каб даць магчымасць беларусам карыстацца праграмай на роднай мове, — піша ў сваім звароце аўтар ініцыятывы Алесь Пінчук. — На гэты момант беларусы не маюць магчымасці карыстацца адной з найпапулярнейшых праграм у свеце. Такім спосабам многія выбіраюць няродную мову, што стварае няроўнасць паводле моўнай прыкметы».

«Ініцыятар петыцыі і шэраг ахвотнікаў гатовыя дапамагчы ў перакладзе, калі дадуць нам такую магчымасць», — адзначае аўтар петыцыі.

Петыцыю падпісалі ўжо каля 5400 чалавек, а сабраць трэба як найменей 10 тысяч подпісаў.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0