Журналісты тэлеграм-канала Baza патэлефанавалі на прамую лінію Мінабароны Расіі, адкрытую пасля пачатку мабілізацыі, і спыталі аб адказнасці, якая пагражае расіянам за няяўку ў ваенкамат. Вось што ім адказалі.

«На гэта момант адказнасць за няяўку ў ваенкамат прадугледжвае артыкул КаАП «Невыкананне грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку». Пакаранне — штраф у памеры ад 500 да 3 тысяч расійскіх рублёў (да $51). Крымінальнага пакарання за няяўку па позве няма», — сказаў аператар лініі.

«Якая будучыня ў мяне цяпер? Забіваць ці быць забітым» — маналог спецкара «Новай газеты» пра мабілізацыю, у якім дыягназ, чаму ў Расіі ўсё так, як ёсць

У Мінабароны папярэдзілі, што крымінальная адказнасць па новых папраўках можа наступіць, калі грамадзянін пакідае месца службы, калі ўжо мабілізаваны. Гэта значыць, калі ён ужо атрымаў правы і абавязкі вайскоўца пасля прыбыцця ў ваенкамат, прайшоў медагляд і мабілізацыйную камісію, а вайсковы камісарыят выдаў адпаведны ўказ.

Па артыкуле аб ухіленні, які распаўсюджваецца на тых, хто ўжо прызваны на службу, пакаранне складае два гады пазбаўлення волі. У той жа час пасля мабілізацыі за тое, калі пакінуць месца службы, можна атрымаць ад 5 да 10 гадоў турмы.

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1