Мабілізаваны развітваецца з каханай, Якуцк. Фота: АР.

Навіна пра мабілізацыю прывяла безліч расіян у разгубленасць, людзі не ведаюць, чаго чакаць ад будучыні і як гарантаваць, што ты і твае блізкія не трапяць на вайну. Вось некалькі сведчанняў, якія сабрала «Наша Ніва»:

«Іра са сваім сябрам сёння ноччу выехалі ў Мінск. Плануюць, што далей рабіць, на хаду, абставіны мяняюцца. Іра ў Маскву вернецца да панядзелка, а яе Паша заціхарыцца ў Мінску, пакуль так».

«Я падпісаўся на канал «Где раздают повестки в Москве», там у рэжыме рэальнага часу ўвесь гэты *** (жах — «НН»). Мне пакуль 35. Трэба пачакаць, па класіцы — два-тры тыдні».

«Мы з мужам пакуль у Піцеры. Вырашылі, што спачатку трэба зрабіць на мяне даверанасці на ўсё, што ў нас ёсць. Вельмі страшна і незразумела, што наперадзе».

«Не ведаю, што робіцца, вельмі цяжка і страшна. Хочацца расплюшчыць вочы і прачнуцца. Учора заплюшчвала вочы і ўяўляла, што стаю на абрыве скалы, а пад мной цемра і пустэча».

«Карацей, цяжка вельмі. Андрэй набыў квіткі ў Ізраіль на найбліжэйшы даступны рэйс, бо ў яго ізраільская віза ёсць. Хлопцы нашы з працы — пакуль не ведаю, але ў чаце ў нас напісалі, у каго і дзе якія лецішчы ёсць, дзе можна было б «адпачыць».

«Наша Ніва» папрасіла аднаго грамадзяніна Расіі беларускага паходжання і аднаго расіяніна, звязанага з Беларуссю, расказаць пра тое, што яны цяпер адчуваюць, як людзі з іх кола ставяцца да вайны і ці можа іх закрануць мабілізацыя. Вось гэтыя шчырыя маналогі.

«У нейкай ступені рускі народ падмануты, ды яны і самі сябе такімі лічаць»

Міхась, айцішнік, жыве ў Турцыі.

«Калі пачалася вайна, я жыў у Тайландзе. Вырашыў пакуль што не вяртацца ў Расію і пераехаў у Турцыю, ужо з сакавіка знаходжуся тут. Хацелася, вядома, паехаць дахаты, але ў глыбіні душы я разумеў, што рана ці позна будзе мабілізацыя, бо хлопцаў, якіх накіравалі [на фронт], яўна недастаткова, і незразумела, які ўвогуле [ў кіраўніцтва] план. Таму чакаў і мабілізацыі, і далейшай эскалацыі канфлікту.

Апошні раз я быў у ваенкамаце гадоў у 18, атрымаў вайсковы білет. Нават не памятаю, як гэты вайсковы білет выглядае. Але, думаю, пад мабілізацыю можа трапіць любы. Незразумела, колькі яны прызавуць, але яўна гэта будзе больш за 300 тысяч і за мільён, плюс трэба будзе паступова мяняць людзей, таму імавернасць трапіць пад мабілізацыю рэальная для кожнага.

Забралі [па мабілізацыі] знаёмага нашай сям’і, доктара, яму 60 гадоў. Ён працаваў у бальніцы, і яму прыйшла позва, ён адразу паехаў у ваенкамат. Зараз ён там, думаю, яго хутчэй за ўсё забяруць [на фронт].

Мае сябры сядзяць у Расіі, чакаюць, прыйдуць па іх ці не. Прэзідэнт ужо другі раз нас кінуў — спачатку з самой вайной, потым з гэтым прызывам. Яму ўжо ніхто не давярае, разумеюць, што прызавуць, хутчэй за ўсё, усіх, да каго дацягнуцца.

Пара маіх сяброў з’ехалі ў Фінляндыю, бо мелі такую магчымасць. Білеты цяпер каштуюць шалёныя грошы, я глядзеў, у Астану ў адзін бок білет каштуе некалькі тысяч даляраў. Шмат хто бяжыць у Беларусь, але я некалькі гадоў там жыў і ведаю, што Лукашэнка пры неабходнасці адашле іх назад, не маю ў гэтым ніякіх сумневаў.

Асабіста я супраць вайны. Людзі гінуць, прычым ні за што, а эліты вырашаюць нейкія свае пытанні, а тыя, хто з гэтым не звязаны, пакутуюць. За любой вайной, так разумею, стаяць матэрыяльныя інтарэсы, проста яны прыкрытыя заклікамі.

Збор мабілізаваных у Якуцку. Фота: АР

Што я адчуваю? Тое, што мае сябры, магчыма, пойдуць ваяваць, і частка з іх не вернецца. Гэта даволі хранова. Яны ні з чым не звязаныя, але іх ніхто не будзе пытацца, проста дадуць выбар: або ты ідзеш на 10 гадоў [у турму], або ідзеш з аўтаматам у акоп, і паспрабуй яшчэ не пайсці ў бой.

Наша краіна ператвараецца ў Савецкі Саюз з рэпрэсіямі і ўсякімі незразумелымі рэчамі, нічым добрым гэта не скончыцца. Вайна будзе ісці, пакуль яна камусьці выгадная ці пакуль у кагосьці з бакоў не скончацца рэсурсы. 

Было б дурасцю ісці далей на тэрыторыю Украіны, але я не разумею, які яшчэ можа быць план у нашага ўрада. Прыйдзе зіма, салдаты будуць сядзець у акопах, і гэтая вайна дакладна будзе цягнуцца яшчэ большую частку наступнага года. Не бачу зараз ніякага станоўчага выхаду з гэтай вайны, і наўрад ці гэты канфлікт вырашыцца на полі бою.

Я і да 24 лютага цудоўна ведаў, хто сядзіць ва ўладзе і якія ў іх мэты, так што для мяне з пачаткам вайны нічога не змянілася. Заўсёды ведаў, што расійская палітыка — гэта калі бізнэс проста спрабуе зрабіць грошы, але не думаў, што наша дзяржава ўлезе ў нейкую шалёную і авантурную вайну.

Бачу, што людзі ў Расіі прыслухоўваюцца да прапаганды, яны робяць тое, што ім скажуць, не маюць ніякага лагічнага мыслення. Плюс яны не ацэньваюць факты з іншага боку, тое, што кажа іншы свет. Не змешваю простых людзей і ўрад, для мяне людзі аднолькавыя ва ўсім свеце — Расіі, Украіне, Казахстане, Францыі. Людзі паўсюль мысляць аднолькава, настроеныя ў асноўным добразычліва, і вайна нікому не патрэбная, акрамя некаторых людзей ва ўладзе.

Антываенныя пратэсты ў Расіі. Фота: АР

У нейкай ступені рускі народ падмануты, ды яны і самі сябе такімі лічаць. Калі пагутарыць з людзьмі, большасць табе скажа, што нас падманулі, і ўжо не першы раз. Я таксама лічу іх падманутымі: большасць не надта разумее, што адбываецца, шмат хто пойдзе ваяваць і загіне незразумела за што. Вядома, ім прамываюць мазгі, і з гэтым нічога не зрабіць. Але мне здаецца, што пункт кіпення ў народзе яшчэ не дасягнуты, трэба даць ім яшчэ моцны штуршок, каб яны нарэшце зразумелі, што адбываецца. Калі, напрыклад, есці ўжо не будзе што, яны пачнуць пытацца, што здарылася.

Якой бы я хацеў бачыць Расію? Краінай, якая не тэрарызіруе сваіх суседзяў. Гэта мінімум, але трэба ж з нечага пачынаць, складана думаць пра нешта больш вялікае, калі краіна разбураецца на вачах. Напэўна, нічога добрага ўжо не будзе, краіна выйдзе з вайны з вялікімі эканамічнымі стратамі, пра людзей я ўжо і не кажу. Імперыі заўсёды спачатку квітнеюць, а потым разбураюцца. І Расія, хутчэй за ўсё, таксама разваліцца на шмат маленькіх дзяржаў, гэта прадказальны працэс. Можна правесці аналогію з крымскай вайной, калі расейскі імператар палез на Турцыю, і ўсе ведаюць, чым гэта скончылася. Для мяне паралель відавочная».

«Грамадзяне Расіі, якія пастаянна жывуць у замежжы, не могуць трапіць пад мабілізацыю»

Уладзіслаў (імя змененае), студэнт, жыве ў Беларусі. Гэты каментар Уладзіслаў прынцыпова даваў па-беларуску.

«Калі абвясцілі мабілізацыю, быў у шоку, хаця і чакаў гэтага. Ніхто не хацеў верыць, што да такога дойдзе, але пра яе пачалі казаць яшчэ ў красавіку — пачатку мая, і ўжо тады я маральна падрыхтаваўся да гэтага.

Як бы гэта ні было дрэнна, але за паўгода жыцця ў гэтай новай рэальнасці неяк да яе прызвычайваешся — да свету, у якім мабілізуюць і дзе побач ідзе вайна. Шмат маіх знаёмых [з Расіі] цяпер кажуць: не-не, я на гэта не падпісваўся і на гэта не пайду, ніхто гэтага не хоча.

Хаця тыя людзі, з кім я рэгулярна трымаю сувязь, і не атрымалі позвы, але сама гэтая магчымасць іх вельмі турбуе: замест планаў на жыццё, нават падкарэктаваных пасля 24 лютага, яны могуць быць вымушаныя рабіць нешта іншае. Чуў меркаванне, што галоўнае — проста ні ў якім выпадку не дайсці да ваенкамата, нават калі на вуліцы табе дадуць позву.

Антываенныя пратэсты ў Расіі. Фота: АР

Ці гатовыя людзі да турмы, каб не прызывацца? Мы неяк падсвядома пазбягалі гэтага пытання. Мяне ўражвае, што ў Крымінальны кодэкс [РФ] былі прынятыя папраўкі, па якіх можна атрымаць сур’ёзныя тэрміны за нежаданне ваяваць. Але так разумею, што там ёсць шмат прававых нюансаў.

Я сам не маю ніякіх адносінаў з расійскімі ваенкаматамі. Мне пашчасціла пераехаць у Беларусь яшчэ да таго часу, калі б мяне маглі паставіць на нейкі вайсковы ўлік. Калісьці ў Расіі, калі ў 20 гадоў ты атрымліваў чарговы ўнутраны пашпарт, трэба было браць у ваенкамаце даведку аб тым, што яны не маюць да цябе ніякіх прэтэнзій. Цяпер гэта не патрэбна, таму я і не звязаны ніяк з расійскім Мінабароны.

У дадатак, тыя грамадзяне Расіі, якія пастаянна жывуць у замежжы, не могуць трапіць пад мабілізацыю. Гэта прыемна. Але, па-першае, Беларусь — самае блізкае замежжа да Расіі ў тым ліку і ў прававым сэнсе, і па-другое, ужо былі выпадкі, калі падчас мабілізацыі парушаліся законы: прызывалі і шматдзетных бацькоў, і пажылых людзей.

Я стараюся ніколі не заракацца, але ўсё ж такі спадзяюся, што маю максімальную гарантыю таго, што мяне не прызавуць. Але ўсё бывае, і шмат чаго здарылася, чаго я не мог сабе ўявіць, так што ўсё магчыма. Стараюся не думаць пра тое, што б зрабіў, калі б атрымаў позву. Але мне здаецца, што я б проста нікуды не паехаў і адказваў бы на гэта спробай вымушанай міграцыі. Дакладна ведаю, што зрабіў бы ўсё, каб не апынуцца ў ваенкамаце.

Заўсёды думаў пра тое, што варта было б з’ехаць у нейкую трэцюю краіну, асабліва на працягу апошніх двух гадоў. Бачу, што нейкіх перспектыў для нармальнага жыцця тут няма, але проста цяпер маю справы, якія трымаюць мяне ў Беларусі. Хочацца кудысьці паехаць, але каб пры гэтым яшчэ і захавалася магчымасць вярнуцца назад.

У мяне дзве радзімы: Расія і Беларусь. Беларусы для мяне — родны народ, бо я з імі ўжо шмат гадоў жыву, у мяне тут сябры, людзі, якіх я добра разумею і якія разумеюць мяне. Тут я адчуваю сябе дома, а для мяне гэта вельмі важнае адчуванне. Адразу адмовіцца ад дзвюх радзім, з’ехаць, магчыма, назаўжды — гэта дужа цяжкае рашэнне. Хацеў бы, каб гэта была працоўная міграцыя, бо палітычную міграцыю нават уяўляць не хочацца.

Насамрэч цяперашняя вайна — гэта тая вайна, якая не можа нічым быць апраўданая. 

Калі восенню пачаліся першыя чуткі пра хуткую вайну, я ўжо разумеў, што калі яна пачнецца, гэта будзе мець вельмі сур’ёзныя міжнародныя наступствы для Расіі — санкцыі, ізаляцыя, праблемы для грамадзян Расіі ў іншых краінах. Але для мяне было шокам тое, што гэтая вайна настолькі закране будучую дэмаграфію Расіі і іншыя сферы. Бачыў, што Расія развівае армію, але армія павінна быць для абароны, і я не хацеў, каб Україна ад гэтага пакутавала.

Расійскае грамадства цяпер у разгубленым стане. У пачатку вайны ўвялі адказнасць за тое, што ты пра яе кажаш, за тую ж «дыскрэдытацыю Узброеных сілаў», і пасля гэтага ў сацсетках неяк зніклі тыя, хто сумняваўся, што гэтая вайна непатрэбная. Але мне здаецца, што сапраўдная сацыялогія ў Расіі выглядае зусім не так, што там хапае тых, хто разумее — адбываецца трэш. Зараз усё стане толькі горш, бо тыя, хто падтрымліваў падзеі ў сотнях ці тысячах кіламетраў ад іх, зараз будуць непасрэдна закранутыя гэтым канфліктам, і гэта паўплывае на іх успрыняцце сітуацыі.

Не веру, што расійскі народ настолькі разгубіўся, што ўсе падтрымліваюць тое, што адбываецца. Думаю, насамрэч усё па-іншаму, і ў выніку гэта можа прывесці да глыбокага сацыяльнага крызісу, наступствы ў якога будуць вельмі цяжкія. Калі людзі зразумеюць, што ім не зусім казалі праўду пра тое, што адбываецца, яны будуць у шоку. Гэта падобна да Афганскай вайны — калі да людзей пачала даходзіць праўда пра тыя падзеі, гэта выклікала вялікі шок у грамадстве, і зараз, мне здаецца, таксама будзе дрэнна.

Мне б вельмі не хацелася, каб усё гэта вылілася ў дэзынтэграцыйныя працэсы і новую масавую кроў, крыві — і сваёй, і чужой — ўжо столькі пралілі, што хопіць на некалькі соцень гадоў. Любы бунт — заўсёды страшна, і не хацелася б вярнуцца ў нейкія 1990-я, тых 1990-х для Расіі хапіла. Ведаю, што і іншыя краіны тады будуць пакутаваць ад крызісу ў Расіі, бо эканоміка зараз глабалізаваная.

Шчыра спадзяюся, што ніхто з маіх сяброў, знаёмых і родзічаў у выніку не трапіць на гэтую кампанію. Хачу, каб тыя, каго ўжо прызвалі, вярнуліся да сваіх сем’яў, але з разуменнем, што гэта ўсё было няправільна. Хочацца, каб гэта ўсё хутчэй скончылася, каб расіяне пачалі сапраўды думаць і будаваць нейкія лагічныя сувязі.

Уся гэтая сітуацыя магчымая шмат у чым дзякуючы таму, што людзі шмат гадоў неяк абстрагаваліся ад таго, што адбываецца навокал. Яны не думалі сваёй галавой, хаця, каб жыць паспяхова, трэба рабіць нейкія асабістыя высновы, думаць пра тое, каб у першую чаргу менавіта ў цябе, тваёй сям’і і краіны ўсё было добра, каб людзям усяго хапала і краіна развівалася. А планы некага выратаваць і навучыць жыць — гэта не тое, пра што ў першую чаргу павінен думаць чалавек.

Раней я ўспрымаў Расію як краіну, у якую я мог бы вярнуцца. Я, як і раней, вельмі люблю Расію, таму не магу падтрымліваць тое, што ёй шкодзіць, а ёй шкодзіць тое, што цяпер адбываецца. Маё стаўленне да [расійскіх] уладаў таксама не змянілася, ужо шмат гадоў яно ў мяне не станоўчае.

Але ў мяне крыху змянілася стаўленне да народу, не думаў, што за вельмі радыкальнымі ідэямі пойдуць столькі людзей, і нават наступствы гэтых рашэнняў іх не пераўпэўняць. Гэта мяне вельмі ўразіла. Лічыў, што гэтая ваенная кампанія сутыкнецца з вельмі моцным супрацівам, але аказалася не так шмат грамадзян, якія прадэманстравалі, што яны супраць.

Калі бачу, што паказваюць па тэлевізары ў Расіі, мне зразумела, чаму столькі расіян успрымаюць сітуацыю так, як успрымаюць. Самае страшнае, што чалавек сам па сабе можа быць зусім нядрэнным, але ён будзе рабіць тое, што яму кажуць, але ў астатнім ён можа быць тваім паплечнікам. Думаў, што з прапаганды збольшага жартуюць, але, як аказалася, далёка не ўсе».

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

«Пратэстуйце. Змагайцеся. Уцякайце. Або здавайцеся ва ўкраінскі палон». Зяленскі выказаўся аб мабілізацыі ў Расіі

Генсак НАТА: Расія не зможа перамагчы ў ядзерным канфлікце

Амерыканскі генерал: Калі Масква выкарыстае ядзерную зброю ва Украіне, ЗША нанясе «знішчальны ўдар» па расійскай арміі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
vik / Адказаць
24.09.2022
Это был их осознанный выбор: жить в путинской россии. Наслаждайтесь!
0
"' / Адказаць
24.09.2022
Чтобы накормить и одеть такое количество людей нужно много еды и много одежды.боевые действия в Украине показали ,что российская армия не способна себя эти обеспечить.а на голодный желудок может воевать только очень мотивированный боец .приказ наркома Шойгу , когда армия должна была перейти на "самообеспечение" является доказательством военно-технической импотентности руководства (думать мозгами и воровать -это разные вещи).когда армия переходит на самообеспечение она превращается в банду воров и убийц.потому что боец не должен думать , где ему надо скомуниздить пожрать.у него другие задачи...когда у Наполеона закончились консервы , его армия перестала существовать.армада превратилась в мародеров ищущих еду
2
бярыце Беларускае Грамадзянства / Адказаць
24.09.2022
не бачу цяжкасці, вяртайцеся бярыце Беларускае Грамадзянства няхай Іваны гінуць  у ардынскіх войнах масковіі    ...

У сына Ротенберга гражданство Финляндии и живут они там, дочь Лаврова в Нью Йорке , дочь Пёскова в Париже— Лиза живёт и учится во Франции, сын Николай был судим в Великобритании и более года провёл в английской тюрьме, супруга владеет квартирой в США площадью 126 м 2. Внук золотова в англии ,У соловья (телепропагандист) — вилла на озере Комо (недалеко от Милана), Италия, и вид на жительство там же... у Малышевой в США. Владимир Жириновский имеет гражданство Испании, Игорь Лебедев (сын Жириновского) имеет грин-карту США, гражданство Испании и ПМЖ Швейцарии , Михаил Берулава имеет ВНЖ Чехии , Ирина Роднина имеет гражданство США . Геннадий Тимченко друг Путина, (один из «королей госзаказа» и крупнейший экспортёр российской нефти) — гражданин Финляндии, жена и дочь — тоже. С 2014 года под санкциями, вынужден проживать в РФ. Этот список можно продолжать до бесконечности... Не поленитесь посмoтрите в интернете список чиновников с иностранным гражданством. Волосы дыбом встают!! все патриоты Московской орды ? Или иностранные агенты?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру