У гатэлі «Беларусь» на 24—25 верасня няма свабодных ні аднамесных, ні двухмесных. Найбліжэйшая даступная дата для браніравання — 29 і 27 верасня адпаведна. 

Фота: TripAdvisor

Фота: TripAdvisor

Даступны толькі адзін «Апартамент», нумар падвышанай камфортнасці. Кошт — 672 рублі за суткі. 

У гатэлі «Мінск» забраніраваць аднамесны нумар на гэтыя выходныя таксама не атрымалася. Найбліжэйшая дата 26 верасня. 

Даступны толькі нумар «Апартаменты». Ён каштуе 584 рублі за суткі. 

Cкрыншот з сайта hotelminsk.by

Cкрыншот з сайта hotelminsk.by

У гасцініцы «Славянская» ёсць яшчэ два стандартныя нумары. Кошт — 152 рублі.

У гатэлі «Турыст» найбліжэйшы вольны нумар прапануюць 27 верасня. Ён двухмесны, кошт — 106 рублёў за суткі, але зараз дзейнічае зніжка, таму заплаціць трэба будзе 74 рублі.

Яшчэ не раскупілі нумары ў гасцініцах «Юбілейнай» і «Вікторыя». На гэтыя выходныя ёсць даступныя прапановы.

Таксама застаюцца нумары ў гатэлях прэміум-класа. Напрыклад, у DoubleTree by Hilton.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
31
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3