У Расіі Саша Філіпенка атрымаў пяць значных узнагарод: прэмію «Ясная Паляна», «Рускую Прэмію», прэміі часопісаў «Знамя», «Сноб» і «Сабака».
«Усе гэтыя прызы я заўсёды расцэньваў як авансы, усімі гэтымі Прэміямі даражыў, а таму сёння надзвычай рады і ганаруся, што магу выставіць статуэткі на дабрачынны аўкцыён, усе грошы ад якога пойдуць у дапамогу людзям, якія адкрыта выступаюць супраць вайны. Магчыма, кнігі не могуць спыніць кровапраліцце, але іх рэха часам можа камусьці дапамагчы», — напісаў Саша Філіпенка.
Таксама ён адзначыў, што самую першую сваю ўзнагароду — дыплом беларускага ПЭН-цэнтра — пакуль не збіраецца аддаваць. «Але калі вы раптам хочаце займець яго, а ўсе грошы перавесці ў дапамогу беларускім палітвязням — я саступлю», — дадае пісьменнік.
Паўдзельнічаць у аўкцыёне можна 26 верасня з 18.00 да 23.59.
«Выручение наград» — дабрачынны аўкцыён, у рамках якога вядомыя людзі аддаюць свае ўзнагароды — статуэткі, дыпломы і медалі, — каб атрыманыя за іх грошы пайшлі тым людзям, якія пацярпелі праз абвінавачванне ў распаўсюджванні «фэйкаў» і «дыскрэдытацыі арміі».
Чытайце таксама:
Пісьменнік Саша Філіпенка: Замест халівараў параіў бы беларусам проста ад'я**цца адно ад аднаго
Як жонка Сашы Філіпенкі даказала маці, што ў Расіі нельга быць за мір. «Маша купіла білет Лондан — Пецярбург»





