photo instacaravaners

Чуткі аб тым, што мяжа можа быць зачыненая, пачалі распаўсюджвацца пасля інтэрв'ю дэпутата ад апазіцыйнага «Адзінага нацыянальнага руху» Ноны Мамулашвілі ўкраінскаму тэлеканалу «Freedom». Яна сцвярджала, што неафіцыйна атрымала інфармацыю пра тое, што ўлады Грузіі закрыюць уезд з Расіі для асоб прызыўнога ўзросту.

У прэс-службе ўрада newsgeorgia.ge адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што не могуць нічога дадаць да раней зробленых заяваў.

Служба даходаў Мінфіна заявіла, што пункт пропуску на мяжы з Расіяй працуе ў звычайным кругласутачным рэжыме.

На Верхнім Ларсе з расійскага боку ўжо чацвёра сутак — велізарны затор з легкавых машын, пасля абвяшчэння мабілізацыі. Улады Грузіі пакуль не назвалі колькасць грамадзян Расіі, якія заехалі за гэтыя дні. Паводле даных расійскга боку, апошнія дні пункт пропуску на Верхнім Ларсе праходзяць да двух тысяч легкавых аўтамабіляў.

На гэтым тыдні ў кіруючай партыі Грузіі чарговы раз выключылі ўвядзенне візавага рэжыму і якіх-небудзь абмежаванняў для грамадзян Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру