Суддзя Наталля Казёл пакарала мужчыну годам калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле матэрыялаў справы, Янушкевіч размясціў негатыўныя публікацыі ў аднакласніках пра Аляксандра Лукашэнку і дзяржаўны сцяг Беларусі. Сярод іншага, мужчына адрэагаваў на публікацыю ў адной з суполак, пасля чаго на яго старонцы з'явілася выява Лукашэнкі са свастыкай ззаду.

Абвінавачванне расцаніла гэтае дзеянне, як «непрымальнае з пункту гледжання сучаснай культуры, паколькі ў ім прысутнічаюць элементы скажэння грамадска-палітычнай рэчаіснасці» щ тым плане, што Лукашэнкам ў кіраванні краінай «ужываюцца фашысцкія метады».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?